Skip to Mainprivacy

ПАВЕДАМЛЕННЕ АБ КАНФІДЭНЦЫЯЛЬНАСЦІ

Апошняе абнаўленне: 09-04-2025

Якая інфармацыя можа збірацца і якія ёсць сродкі збору

Ваша інфармацыя можа збірацца некалькімі спосабамі, у тым ліку: калі вы падаяце інфармацыю нам, калі інфармацыя збіраецца аўтаматычна або калі інфармацыя падаецца нам іншай кампаніяй.

  • Інфармацыя, якую вы падаяце нам

Мы збіраем інфармацыю, у тым ліку асабістую, такую як імя, дата нараджэння, паштовы адрас і адрас электроннай пошты, калі вы падаяце яе пры рэгістрацыі для атрымання электронных лістоў, атрымання інфармацыі, адпраўкі сваіх каментарыяў, рэгістрацыі ўліковых запісаў на нашых вэб-сайтах або ў мабільных праграмах, адпраўкі водгукаў аб вырабе ці ўдзеле ў акцыях (напрыклад, конкурсах або латарэях) або апытаннях. Напрыклад, калі вы знаходзіцеся на вэб-сайце тэлевізійнай сеткі, праглядаеце змесціва SC Johnson, такое як рэкламная інфармацыя вырабу, і згаджаецеся атрымліваць інфармацыю ад SC Johnson, вэб-сайт тэлевізійнай сеткі падзеліцца з намі інфармацыяй, якую вы падалі, каб мы пры неабходнасці маглі звязацца з вамі.

Калі вэб-сайт кампаніі SC Johnson прапануе зрабіць куплі або прапануе іншыя камерцыйныя паслугі, вы будзеце выкарыстоўваць форму заказу для запыту інфармацыі, прадуктаў і паслуг. Мы будзем збіраць інфармацыю, якая датычыцца трансакцыі, у тым ліку інфармацыю пра заказ і адрас дастаўкі. У некаторых выпадках у форме заказу можа быць прапанавана зарэгістраваць уліковы запіс з імем карыстальніка і паролем. У форме заказу вас могуць папрасіць паведаміць фінансавую інфармацыю, напрыклад інфармацыю аб рахунку (у тым ліку імя карыстальніка і пароль), нумары крэдытнай ці дэбетавай карты, тэрмін дзеяння вашай крэдытнай ці дэбетавай карты, імя на вашай крэдытнай ці дэбетавай карце, ваш адрас для выстаўлення рахункаў ці іншую плацежную інфармацыю. Гэта інфармацыя перадаецца нам або нашым пастаўшчыкам паслуг праз бяспечны сеанс прагляду. Не адпраўляйце нам ніякай фінансавай інфармацыі па-за межамі бяспечнага сеанса прагляду.

Мы маем вэб-сайты для падтрымкі нашых бізнес-кліентаў і канчатковых спажыўцоў нашых прадуктаў і паслуг у такіх сегментах, як прамысловасць, установы і медыцына. Калі вы заходзіце на нашы вэб-сайты як юрыдычная асоба, мы можам таксама збіраць кантактную інфармацыю пра вашу працу (уключаючы адрас электроннай пошты і нумар тэлефона), інфармацыю пра вашу пасаду і звесткі пра вашу кампанію. Вэб-сайты, прызначаныя для бізнесу, могуць таксама даваць магчымасць стварэння ўліковага запісу для доступу да пэўных паслуг і змесціва.

Мы маем некалькі вэб-сайтаў для падбору супрацоўнікаў, на якіх у тым ліку аб’яўляем аб магчымасцях працаўладкавання і прапануем падаваць заяўкі ў інтэрнэце. Калі вы карыстаецеся такімі сайтамі, вам будзе прапанавана стварыць уліковы запіс для кіравання працэсам падачы заявак і, калі вы захочаце, наладзіць апавяшчэнні аб працы. Вам таксама прапануюць паведаміць кантактную інфармацыю, а таксама іншую інфармацыю, якая мае дачыненне да вашай заяўкі, напрыклад рэзюмэ або біяграфію.

Паведамленне нам асабістай інфармацыі ажыццяўляецца выключна па жаданні. Аднак калі вы адмовіцеся паведаміць неабходную інфармацыю (напрыклад, якая можа быць вызначана ў рэгістрацыйнай форме або патрабуецца ў мэтах выканання трансакцыі), вы не зможаце выкарыстоўваць некаторыя з магчымасцей і функцый вэб-сайта або мабільных праграм і (або) карыстацца нашымі паслугамі ці промаакцыямі (напрыклад, не зможаце прымаць удзел у латэрэях або конкурсах ці набываць прадукты ў інтэрнэце), а таксама ўдзельнічаць у некаторых гульнях ці іншых актыўнасцях у інтэрнэце.

  • Інфармацыя, якая збіраецца аўтаматычна

Мы, як і агенцтвы, рэкламадаўцы і (або) пастаўшчыкі паслуг, можам размясціць файлы cookie, вэб-маякі або іншыя тэхналогіі адсочвання ў вашым браўзеры, каб аўтаматычна збіраць агульную неасабістую і іншую інфармацыю, калі вы наведваеце нашы вэб-сайты (больш падрабязная інфармацыя пра файлы cookie, вэб-маякі і тое, як спыніць аўтаматычны збор інфармацыі, будзе вызначана далей у гэтым Паведамленні аб канфiдэнцыяльнасцi). Такія ідэнтыфікатары ў інтэрнэце, як IP-адрасы і ідэнтыфікатары прылад, якія ў некаторых краінах лічацца асабістай інфармацыяй, могуць таксама збірацца з дапамогай аўтаматызаванай тэхналогіі, калі вы наведваеце нашы вэб-сайты або выкарыстоўваеце нашы мабільныя праграмы. –Больш падрабязна пра сбор IP-адрасоў, ідэнтыфікатары прылад і магчымасць звязваць звычкі прагляду вэб-сайтаў або выкарыстання праграм з вашым персанальным камп’ютарам будзе разгледжана ў гэтым раздзеле ніжэй.

У тых выпадках, калі вы знаходзіцеся на вэб-сайце аднаго з нашых рэкламных партнёраў, нашы файлы cookie або вэб-маякі могуць размяшчацца на вашым камп’ютары з дапамогай змесціва SC Johnson, якое можна праглядзець (напрыклад, прасоўванне прадукту або рэклама).

Інфармацыя, атрыманая праз файлы cookie, вэб-маякі або з дапамогай іншай аўтаматызаванай тэхналогіі, можа быць выкарыстана намі або нашымі рэкламнымі партнёрамі для паказу вам мэтавай рэкламы. Практыка паказу рэкламы на вэб-сайтах іншых кампаній называецца мэтавай рэкламай (больш падрабязная інфармацыя пра анлайн-рэкламу на незвязаных вэб-сайтах (мэтавая рэклама) і пра тое, як спыніць яе паказ, знаходзіцца далей у гэтым Паведамленні аб канфідэнцыяльнасці).

Да інфармацыі, якая можа збірацца аўтаматычна, аносіцца:

  • тып інтэрнэт-браўзера
  • тып камп’ютара або прылады
  • IP-адрас**
    • **ЗАЎВАГА: IP-адрас уяўляе сабой лічбу, якая прысвойваецца вашаму камп’ютару правайдарам (Internet Service Provider, ISP), каб вы маглі атрымаць доступ да інтэрнэту. Некаторыя правайдары прызначаюць новы IP-адрас кожны раз, калі вы атрымліваеце доступ да інтэрнэту, а іншыя правайдары прызначаюць вам адзін і той жа нумар кожны раз, калі вы заходзіце ў інтэрнэт. У тых выпадках, калі вам прысвойваецца адзін і той жа IP-адрас, гэта дае магчымасць звязаць вашы звычкі прагляду з вашым персанальным камп’ютарам.
  • ідэнтыфікатар прылады**
    • **ЗАЎВАГА: Ідэнтыфікатар прылады – гэта ўнікальны нумар, звязаны з вашай прыладай. У выніку староннія бакі могуць атрымаць інфармацыю пра выкарыстанне вамі мабільных праграм і звязаць яе з вашай асабістай прыладай.
  • аперацыйная сістэма
  • паводзіны ў інтэрнэце, напрыклад інфармацыя пра накіроўваючы вэб-сайт, наведаныя вэб-старонкі, прагледжанае або спампаванае змесціва, час, праведзены на сайце, і націснутыя спасылкі
  • пакупніцкія паводзіны, у тым ліку тавары, змешчаныя ў кошыках, і тавары, ад якіх адмовіліся
  • дата і час наведванняў
  • геаграфічнае месцазнаходжанне, напрыклад краіна, горад і паштовы індэкс

Гэта інфармацыя дапамагае нам палепшыць зручнасць выкарыстання вэб-сайтаў праз аналіз прадукцыйнасці нашых вэб-сайтаў, дыягностыку праблем з нашымі серверамі, ацэнку навігацыі па сайце і лепшае разуменне дэмаграфічных звестак пра наведвальнікаў нашага сайта, каб мы маглі забяспечыць больш падыходзячае змесціва, функцыянальнасць і прапановы.

SC Johnson таксама прапануе мабільныя праграмы для выкарыстання на вашым тэлефоне або іншых мабільных прыладах, у тым ліку для ўдзелу ў акцыях, гульнях і іншых дзеяннях у інтэрнэце, шляхам падключэння да “інтэрнэту рэчаў” або “разумных” прылад альбо іншага выкарыстання паслуг, якія мы прапануем вам. Для выкарыстання некаторых магчымасцей і функцый мы можам прымяняць тэхналогіі, якія аўтаматычна збіраюць інфармацыю з вашай прылады пры выкарыстанні вамі мабільных праграм, у тым ліку тып вашай мабільнай прылады, інфармацыю пра аперацыйную сістэму вашай прылады, інфармацыю пра тое, як вы карыстаецеся мабільнай праграмай або прыладай, і ваша агульнае геаграфічнае месцазнаходжанне.

  • Інфармацыя, якая абагульваецца з намі іншымі крыніцамі

Мы можам атрымліваць інфармацыю пра вас з іншых крыніц, такіх як інтэрнэт-крамы, адкрытыя базы даных, агрэгатары ці рэсэйлеры даных або кампаніі/вэб-сайты, дзе вы пагадзіліся, каб вашай інфармацыяй дзяліліся з іншымі кампаніямі. Напрыклад, калі вы знаходзіцеся на вэб-сайце тэлевізійнай сеткі і праглядаеце змесціва тэлешоу, вы можаце зарэгістравацца, каб атрымліваць перыядычныя паведамленні або навіны пра тэлешоу. Пры рэгістрацыі тэлевізійная сетка таксама можа спытаць вас, ці хочаце вы, каб вашай інфармацыяй дзяліліся з партнёрамі тэлевізійнай сеткі. Калі вы пагаджаецеся на гэта, і SC Johnson з’яўляецца адным з партнёраў тэлевізійнай сеткі, то мы можам атрымаць частку вашай інфармацыі.

Мы таксама можам атрымліваць інфармацыю пра вас з вэб-сайтаў сацыяльных сетак, калі вы або іншыя карыстальнікі (напрыклад, вашы “сябры”) дасце нам доступ да вашых профіляў, каментарыяў або “сувязяў”, калі вы ціснеце “падабаецца”, узаемадзейнічаеце з нашым рэкламным змесцівам на гэтых платформах або калі вы вырашаеце ўдзельнічаць у актыўнасці на старонцы або ў праграме, якія атрымліваюць спонсарскую дапамогу з боку SC Johnson і праводзяцца праз сацыяльную сетку (напрыклад, старонку SC Johnson на Facebook). Інфармацыя, якую мы можам атрымаць, уключае ў сябе апублікаваныя вамі каментарыі ці каментарыі, якімі вы падзяліліся, інтарэсы, месцазнаходжанне, асабістыя паведамленні, якія вы дасылаеце нам, і інфармацыю пра тое, ці выконвалі вы якое-небудзь дзеянне ў межах нашага рэкламнага змесціва альбо пераходзілі па спасылцы на яго. Вы павінны прааналізаваць палітыкі канфідэнцыяльнасці і прыдатныя ўмовы сайтаў сацыяльных сетак і адрэгуляваць налады па меры неабходнасці.

Нашы вэб-сайты могуць таксама мець “плагіны” і іншыя функцыі вэб-сайтаў ад іншых кампаній, такія як кнопка “Падабаецца” на Facebook або кнопкі размовы на Facebook і іншыя функцыі, якія дазваляюць ажыццяўляць уваход або атрымліваць доступ да іншых функцыянальных магчымасцей вэб-сайта або ўзаемадзейнічаць з сайтамі сацыяльных сетак. Гэтыя “плагіны” і функцыі, у тым ліку іх эксплуатацыя і выкарыстанне, і інфармацыя, якую вы паведамляеце гэтым іншым кампаніям у межах іх выкарыстання, рэгулююцца іх палітыкамі і практыкамі канфідэнцыяльнасці. Звярніце ўвагу, што мы не кантралюем палітыкі або практыкі канфідэнцыяльнасці такіх бакоў і не нясём адказнасці за іх. Вы павінны азнаёміцца з паведамленнямі аб канфідэнцыяльнасці і прыдатнымі ўмовамі да прыняцця рашэння наконт таго, ці выкарыстоўваць “плагіны” або іншыя функцыі сайтаў ад іншых кампаній.

Мы таксама карыстаемся паслугамі кампаній, якія займаюцца ўзнагароджваннем і праводзяць іншыя праграмы заахвочвання, якія прапануюць персаналізаванае змесціва ў рэжыме рэальнага часу і прапановы ўдзельнікам іх праграм, у тым ліку купоны і скідкі. Такія кампаніі збіраюць інфармацыю аб вашых пакупніцкіх звычках і абменьваюцца ёй. У некаторых выпадках гэта інфармацыя можа ўключаць у сябе дакладную геаграфічную інфармацыю пра месцазнаходжанне з вашага тэлефона або іншай мабільнай прылады, каб прапаноўваць вам адпаведнае змесціва і прапановы ў рэжыме рэальнага часу. Вы павінны прааналізаваць палітыку канфідэнцыяльнасці і прыдатныя ўмовы, якія прымяняюцца да такіх праграм, перш чым пагадзіцца ўдзельнічаць.

Як мы выкарыстоўваем інфармацыю

Мы можам выкарыстоўваць інфармацыю ў розных мэтах, каб:

  • адказваць на вашы пытанні і запыты,
  • паведамляць вам інфармацыю аб нашай кампаніі, прадуктах, паслугах, акцыях і іншых спецыяльных прапановах, у тым ліку шляхам паказу мэтавай рэкламы,
  • аналізаваць эфектыўнасць рэкламы, праверку і ацэнку дастаўкі,
  • персаналізаваць ваш вопыт карыстання вэб-сайтам з дапамогай спецыяльна падабранага змесціва, рэкламы і прапаноў,
  • дапамагаць вам знаходзіць крамы побач з вамі, якія прадаюць нашы прадукты,
  • звяртацца да вас наконт вашага ўліковага запісу і іншых пытанняў, а таксама па сваім меркаванні змен у любой палітыцы кампаніі SC Johnson, якія могуць паўплываць на вас,
  • праводзіць даследаванні і аналіз, звязаныя з кіраваннем нашымі вэб-сайтамі, мабільнымі праграмамі, прадуктамі, паслугамі, рэкламай, спісамі прадуктаў для продажу ў інтэрнэце, акцыямі і продажамі і іх удасканаленнем, каб зразумець, як вы ўзаемадзейнічаеце з намі праз платформы сацыяльных сетак, у тым ліку, напрыклад, спрасціць выкарыстанне нашых вэб-сайтаў і мабільных праграм, удасканаліць іх змесціва, даведаўшыся, як людзі выкарыстоўваюць нашы вэб-сайты, мабільныя праграмы, прадукты і паслугі і ўзаемадзейнічаюць з намі праз сацыяльныя сеткі і рэкламу,
  • апрацоўваць трансакцыі і дастаўляць вам прадукты,
  • кіраваць інтэрнэт-супольнасцямі для абмену водгукамі, каментарыямі, зваротнай сувяззю, ідэямі і іншым карыстальніцкім змесцівам,
  • кіраваць праграмамі і акцыямі, на якія вы падпісаліся, у тым ліку розыгрышамі і конкурсамі, а таксама мабільнымі праграмамі для гульняў і іншымі дзеяннямі ў інтэрнэце,
  • выконваць іншыя дзеянні, раскрытыя ў той час, калі вы паведамлялі інфармацыю;
  • карыстацца функцыямі сацыяльных сетак, якія вы актывавалі, і (або)
  • аб’ядноўваць усю інфармацыю, якую мы збіраем або атрымліваем пра вас, у любой з вышэйзгаданых мэт.

У той меры, у якой вы паведамляеце нам фінансавую інфармацыю ў сувязі з куплямі або камерцыйнымі паслугамі, мы будзем выкарыстоўваць фінансавую інфармацыю для апрацоўкі заказаў і выстаўлення рахункаў за прадукты і (або) паслугі. Паведамляючы нумар сваёй крэдытнай або дэбетавай карты і звязаную з ёй асабістую інфармацыю, вы дазваляеце нашай краме перадаваць гэту інфармацыю нашым пастаўшчыкам паслуг, прадаўцу і кампаніі-эмітэнту крэдытных карт для пацвярджэння заказу і яго выканання, праверкі сапраўднасці асобы і кіравання рызыкамі і махлярствам.

Калі мы абагульваем асабістую інфармацыю

Мы не будзем прадаваць і даваць напракат вашу асабістую інфармацыю іншым кампаніям, як гэтыя ўмовы звычайна разумеюцца. Перыядычна мы можам дзяліцца вашай асабістай інфармацыяй з нашымі даччынымі кампаніямі, філіяламі, бізнес-партнёрамі і пастаўшчыкамі паслуг, напрыклад у прыведзеных ніжэй абставінах. Сюды ўваходзіць абагульванне вашай асабістай інфармацыі з пастаўшчыкамі рэкламных паслуг для ўдзелу ў мэтавай рэкламе. Па пэўных законах такая дзейнасць можа лічыцца “продажам” і патрабуе раскрыцця інфармацыі. Калі вы жыхар Каліфорніі, прачытайце раздзел Каліфарнійскага закона аб абароне правоў спажыўцоў, націснуўшы тут , каб даведацца больш пра гэты закон і некаторыя правы, якія вы можаце мець у дачыненні да сваёй асабістай інфармацыі і таго, як яна выкарыстоўваецца. Мы таксама можам падзяліцца сабранай, неідэнтыфікаванай і (або) ананімнай інфармацыяй з нашымі бізнес-партнёрамі ў іх дзелавых мэтах.

  • Ваша згода на абагульванне вашай асабістай інфармацыі

Мы дзелімся інфармацыяй з вашай згоды, у тым ліку калі вы запытваеце такое абагульванне ці кіруеце ім. Напрыклад, знаходзячыся на нашых сайтах альбо карыстаючыся нашымі мабільнымі праграмамі, вы можаце адмовіцца ад атрымання інфармацыі і (або) маркетынгавых прапаноў ад іншай кампаніі. Адмаўляючыся, вы даяце згоду на абагульванне інфармацыі з іншай кампаніяй. Калі вы пагаджаецеся на абагульванне вашай асабістай інфармацыі, яна будзе раскрыта іншай кампаніі, а інфармацыя, якую вы раскрываеце, будзе падлягаць рэгуляванню ў адпаведнасці з палітыкай канфідэнцыяльнасці і дзелавой практыкай гэтай іншай кампаніі.

  • Даччыныя кампаніі, філіялы і дзелавыя партнёры кампаніі SC Johnson

Мы можам падзяліцца вашай асабістай інфармацыяй з даччынымі кампаніямі і філіяламі, якія ўваходзяць у склад сям’і кампаній, якія кантралююцца SC Johnson, або з нашымі партнёрамі, рэкламадаўцамі ці іншымі кампаніямі, перш за ўсё ў дзелавых і працоўных мэтах, у тым ліку дзеля сумесных рэкламных мерапрыемстваў з такімі іншымі кампаніямі.

  • Пастаўшчыкі, якія аказваюць паслугі ад нашага імя

Мы дзелімся вашай інфармацыяй з пастаўшчыкамі, якія аказваюць нам паслугі, у тым ліку, каб дапамагчы нам выканаць вашы запыты, прапанаваць вам розныя функцыі, паслугі і матэрыялы праз нашы вэб-сайты і мабільныя праграмы, адказаць на вашы запыты, паказаць вам найбольш адпаведную рэкламу і выканаць іншыя мэты, апісаныя ў вышэйпрыведзеным раздзеле “Як мы выкарыстоўваем інфармацыю”. Да старонніх кампаній, якім мы можам паведамляць гэту інфармацыю, адносяцца пастаўшчыкі рэкламных паслуг (у тым ліку сэрвісы адсочвання на вэб-сайтах, паслугі абмену рэкламай і кіравання запасамі, а таксама паслугі кіравання данымі і аналітыкі), камерцыйныя партнёры, спонсары, трымальнікі ліцэнзій, даследчыкі і іншыя падобныя бакі. Мы таксама можам выкарыстоўваць вашу інфармацыю, такую як ідэнтыфікатары ў інтэрнэце, якая асабіста не ідэнтыфікуе вас (напрыклад, праз хэштэгі), каб распрацоўваць агульныя сегменты аўдыторыі для паказу мэтавай рэкламы на платформах сацыяльных сетак і старонніх сайтах. Калі казаць больш канкрэтна, мы дзелімся асабістай інфармацыяй са староннімі бакамі, якія ствараюць карыстальніцкія сегменты на аснове інфармацыі з нашых вэб-сайтаў, іншых не звязаных сайтаў і іншых крыніц, такіх як сацыяльныя сеткі, і дастаўляюць рэкламу ў такія сегменты.

Мы можам таксама дзяліцца інфармацыяй, якая была аб’яднана, дэідэнтыфікавана і (або) зроблена ананімнай, з іншымі кампаніямі, якія аказваюць нам паслугі, у тым ліку ў аналітычных і навуковых мэтах. Напрыклад, мы можам дзяліцца агульнай інфармацыяй пра кліентаў, напрыклад дэмаграфічнымі звесткамі, такім чынам, каб асабіста не ідэнтыфікаваць такіх кліентаў, але выявіць значныя падабенствы з новымі кліентамі. З дапамогай такіх кампаній мы можам адпраўляць маркетынгавыя матэрыялы і рэкламу гэтым патэнцыяльным кліентам.

  • Судовыя разборы і іншыя абставіны

Мы можам дзяліцца вашай інфармацыяй для выканання юрыдычных абавязацельстваў, напрыклад па запыце органаў дзяржаўнай улады, якія вядуць расследаванне; каб праверыць або прымусіць выкананне ўмоў нашых вэб-сайтаў або іншых прыдатных палітык; або для абароны правоў, уласнасці або бяспекі наведвальнікаў нашых сайтаў, грамадскасці або старонніх бакоў. Мы таксама можам раскрываць вашу інфармацыю ў межах рэарганізацыі або продажу іншай кампаніі аднаго з нашых бізнес-падраздзяленняў або брэндаў.

Як мы абараняем інфармацыю

Мы сур’ёзна адносімся да інфармацыйнай бяспекі і выкарыстоўваем тыя меры бяспекі, якія з’яўляюцца агульнымі для нашай галіны, для абароны вашай асабістай інфармацыі ад несанкцыянаванага доступу, змены, страты або неналежнага выкарыстання. Напрыклад, мы захоўваем асабістую інфармацыю ў камп’ютарных сістэмах з абмежаваным доступам, і гэтыя сістэмы знаходзяцца ў памяшканнях пад кантролем. Калі мы перадаём вельмі канфідэнцыяльную інфармацыю (напрыклад, нумар крэдытнай карты) праз інтэрнэт, мы абараняем яе з дапамогай шыфравання даных.

Калі ласка, памятайце, што не трэба ні пры якіх абставінах адпраўляць нумары крэдытных карт, нумар сацыяльнага забеспячэння або якія-небудзь асабістыя паролі праз небяспечную электронную пошту. Таксама памятайце, што нельга перадаваць свае паролі іншай асобе, ніколі не пакідайце свой камп’ютар без нагляду і заўсёды выходзьце з сістэмы пасля завяршэння яго выкарыстання.

Больш падрабязна пра файлы cookie, вэб-маякі і тое, як спыніць аўтаматызаваны збор інфармацыі

Кампанія SC Johnson выкарыстоўвае аўтаматызаваную тэхналогію для збору агульнай неасабістай і іншай інфармацыі. Аўтаматызаваны збор інфармацыі адбываецца ў асноўным за кошт выкарыстання дзвюх тэхналогій: файлаў cookie і вэб-маякоў.

  • Больш падрабязна пра файлы “cookie”

Што такое файлы cookie -- Cookie – гэта невялікі файл, які наведаны вамі вэб-сайт размяшчае на вашым камп’ютары праз інтэрнэт-браўзер. У файлаў cookie ёсць магчымасць ідэнтыфікаваць ваш камп’ютар і захоўваць інфармацыю, напрыклад вэб-старонкі, прагледжаную рэкламу, частату і тып выкарыстання браўзера. Cookie таксама могуць выкарыстоўвацца на мабільных прыладах.

Файлами cookie звычайна можна кіраваць праз інтэрнэт-браўзер.

Калі вэб-сайт, які вы наведваеце, прапануе бясплатнае змесціва, то вельмі верагодна, што вы таксама ўбачыце рэкламу іншых вэб-сайтаў або кампаній. Калі гэта так, тады сайт, які вы наведваеце, і кампаніі, якія спансіруюць рэкламныя аб’явы, могуць размяшчаць свае файлы cookie на вашым камп’ютары. Паказ анлайн-рэкламы на незвязаных вэб-сайтах, як правіла, выконваецца з дапамогай практыкі, якая называецца мэтавай рэкламай (больш падрабязная інфармацыя пра анлайн-рэкламу на незвязаных вэб-сайтах (мэтавую рэкламу) і тое, як спыніць яе паказ, прыведзена ніжэй у гэтым Паведамленні аб канфідэнцыяльнасці).

Як выкарыстоўваюцца файлы cookie -- Файлы cookie звычайна выкарыстоўваюцца, каб дапамагчы з бяспекай (напрыклад, час, калі вы выйшлі с бяспечнага сеанса прагляду праз некаторы перыяд бяздзейнасці), навігацыяй па сайце (напрыклад, памятае вашы перавагі, так што вам не трэба паўторна ўводзіць інфармацыю, напрыклад мову), і паляпшаюць ваш вопыт прагляду (напрыклад, паказваюць змесціва, рэкламу або прапановы, якія адпавядаюць вашым звычкам прагляду), а таксама прымаюць удзел у паказе мэтавай рэкламы.

Файлы cookie могуць заставацца ў камп’ютары на працягу сеанса прагляду або на працягу зададзенага перыяду часу. Файлы cookie, якія застаюцца на вашым камп’ютары на працягу сеанса прагляду, называюцца файлы cookie “сеанса” (напрыклад, змесціва “пакупніцкага кошыка” ў інтэрнэце знікне ў канцы сеанса прагляду). Файлы cookie, якія застаюцца на вашым камп’ютары на працягу пэўнага часу, так званыя “ўстойлівыя” файлы cookie (напрыклад, выбар англійскай мовы на сайце, які прапануе падтрымку на некалькіх мовах, так што змесціва будзе паказвацца таксама на англійскай мове, калі вы вернецеся на сайт нават праз тыдні або месяцы).

Прыняцце, адключэнне або выдаленне файлаў cookie – Вы можаце самастойна наладжваць браўзер, каб ён апавяшчаў вас, перш чым вы атрымаеце файл cookie, даючы вам магчымасць вырашыць, ці прымаць іх або ўвогуле заблакіраваць усе файлы cookie. Для гэтага, калі ласка, звярніцеся да меню даведкі вашага браўзера.

Большая частка браўзераў таксама дазваляе вам выдаліць ужо захаваныя файлы cookie. Майце на ўвазе, што выдаленне файлаў cookie, верагодна, будзе аказваць негатыўны ўплыў на прадукцыйнасць вэб-сайтаў, якія вы наведваеце, і, такім чынам, вы не зможаце праглядаць змесціва або выкарыстоўваць праграмы, якія прапануюцца праз вэб-сайты.

Каб выдаліць файлы cookie, якія былі ўсталяваны на вашым камп’ютары, звярніцеся да меню даведкі вашага браўзера. Ніжэй прыведзены спасылкі на некаторыя з самых папулярных інтэрнэт-браўзераў, дзе вы можаце знайсці дадатковую інфармацыю па кіраванні файламі cookie:

Акрамя таго, некаторыя з нашых вэб-сайтаў могуць утрымліваць значок або спасылку (напрыклад, значок “AdChoices”, “Згода на атрыманне файлаў cookie” або “Не прадаваць маю асабістую інфармацыю”), як правіла, у ніжнім калонтытуле старонкі або ў выглядзе іншай кнопкі, што дазваляе карыстальнікам даведацца больш аб кампаніях, якія выкарыстоўваюць файлы cookie на нашых вэб-сайтах, іх выбар у адносінах да такіх файлаў cookiе і тое, як адключыць іх.

Мы выкарыстоўваем пастаўшчыкоў паслуг, каб кіраваць вашымі перавагамі адносна канфідэнцыяльнасці, паведамляць аб выкарыстанні файлаў cookie і, калі магчыма, атрымаць згоду на такое выкарыстанне, як таго патрабуе дзеючае заканадаўства. Калі вы выбераце абмежаваць мэтавую рэкламу, напрыклад адмовіцца ад файлаў cookie, размешчаных на нашым сайце, для гэтага можа спатрэбіцца размясціць файлы cookie на вашым камп’ютары. У выніку, калі вы выдаліце гэтыя файлы cookie, вам зноў трэба будзе адмовіцца ад іх, каб абмежаваць мэтавую рэкламу.

Вы таксама можаце атрымаць больш падрабязную інфармацыю пра файлы cookie, калі пяройдзеце па спасылках:

https://www.allaboutcookies.org/

https://www.consumer.ftc.gov/topics/online-security

https://youradchoices.com/ або http://www.youronlinechoices.com/

  • Больш падрабязна пра “вэб-маякі”

Што такое вэб-маяк -- Вэб-маякі – гэта невялікія кавалачкі камп’ютарнага кода, размешчаныя ў празрыстых графічных відарысах, якія паказваюцца на вэб-сайтах, якія вы можаце праглядаць, або ў электронных лістах, якія вы можаце атрымаць. Вэб-маякі непрыкметныя, таму што яны, як правіла, размешчаны ў межах вельмі невялікай часткі бачнага відарыса. Вэб-маякі, таксама вядомыя як піксельныя тэгі, выразныя GIF і вэб-багі.

Як выкарыстоўваюцца вэб-маякі -- Вэб-маякі звычайна выкарыстоўваюцца для кіравання трафікам на вэб-сайце. Вэб-маякі таксама можна выкарыстоўваць з файламі cookie, каб атрымаць уяўленне аб тым, як карыстальнікі сайта ажыццяўляюць навігацыю і апрацоўваюць змесціва, размешчанае на вэб-сайтах. Напрыклад, кампанія, якая валодае сеткай вэб-сайтаў, можа выкарыстоўваць вэб-маякі для падліку і распазнавання карыстальнікаў, вандруючых праз яе шматлікія вэб-сайты. Магчымасць распазнаваць карыстальнікаў дазваляе ўладальніку вэб-сайта персаніфікаваць наведванні карыстальнікаў і зрабіць наведванні яшчэ больш зручнымі для карыстальнікаў.

Як выдаліць вэб-маякі -- Каб выдаліць вэб-маякі, вам трэба будзе выдаліць файлы cookie з браўзера (глядзіце раздзел вышэй “Як выдаліць файлы cookie”).

Больш падрабязную інфармацыю пра вэб-маякі вы можаце знайсці па спасылцы:

http://www.allaboutcookies.org/faqs/beacons.html

Больш падрабязна пра анлайн-рэкламу з незвязаных вэб-сайтаў (аб’явы старонніх бакоў, або мэтавая рэклама) і як спыніць яе паказ

Мы і нашы рэкламныя партнёры выкарыстоўваем інфармацыю, сабраную праз файлы cookie або вэб-маякі, каб удзельнічаць у мэтавай рэкламе.

Што такое мэтавая рэклама -- Мэтавая рэклама – гэта найбольш распаўсюджаная практыка размяшчэння рэкламных аб’яў на сайтах звязаных з імі кампаній. Напрыклад, калі вы наведваеце вэб-сайт спартыўнай сеткі, вы можаце ўбачыць рэкламу ад незвязаных кампаній, якія займаюцца спартыўным абсталяваннем.

Як працуе мэтавая рэклама -- Мэтавая рэклама выкарыстоўвае такія тэхналогіі, як файлы cookie і вэб-маякі, каб сабраць інфармацыю пра выкарыстанне сайтаў, якія вы наведалі. Гэта інфармацыя выкарыстоўваецца, каб паспрабаваць зразумець вашы патэнцыяльныя інтарэсы і супаставіць іх з патэнцыяльнымі пастаўшчыкамі падобных прадуктаў і паслуг. Калі адзін з гэтых патэнцыяльных пастаўшчыкоў заключыў кантракт з вэб-сайтам, які вы наведваеце, каб паказваць яго адпаведную рэкламу, ваш інтэрнэт-браўзер будзе збіраць адпаведную рэкламную інфармацыю і прапаноўваць яе вам у той час, як вы праглядаеце незвязаны вэб-сайт.

Як абмежаваць мэтавую рэкламу – Ваша юрысдыкцыя можа прыняць законы ці галіновыя асноўныя прынцыпы самарэгулявання, якія дазваляюць абмяжоўваць або спыняць паказ мэтавай рэкламы. Усё большая колькасць рэкламадаўцаў імкнецца ўбудаваць значок (напрыклад, значок “AdChoices”) у свае аб’явы або паблізу ад іх, каб паказаць адпаведнасць дзеючым асноўным прынцыпам самарэгулявання. Выбраўшы гэты значок, вы можаце быць перанакіраваны на сайт, які дазволіць вам абмежаваць або спыніць паказ рэкламы на вашым камп’ютары. Аднак вы павінны ведаць, што такія значкі (у тым ліку значок “AdChoices”) могуць дапамагчы абмежаваць рэкламу толькі ад кампаній, якія пагадзіліся выкарыстоўваць адпаведны значок, каб кіраваць мэтавай рэкламай.

Калі і ў той ці іншай ступені рэклама не ўключае ў сябе адпаведныя значкі, вы павінны наведаць вэб-сайт, дзе вам паказваецца рэклама, або вэб-сайт фактычнага рэкламадаўца, каб паглядзець яго палітыку канфідэнцыяльнасці, дзе можа быць пададзена інфармацыя пра тое, як спыніць паказ яго рэкламы.

Вы можаце даведацца больш пра мэтавую рэкламу і пра тое, як абмежаваць падобную рэкламу, на сайце:

http://www.aboutads.info/

Калі ласка, звярніце ўвагу на тое, што кампанія SC Johnson не мае ніякага кантролю над дадзенай рэкламнай сеткай або кампаніямі, якія належаць да сеткі.

Што такое "Не адсочваць" – "Не адсочваць" – прыватная перавага, якую вы можаце выканаць у вашым браўзеры. Яна прызначана для таго, каб дазволіць вам кантраляваць адсочванне вашай дзейнасці ў інтэрнэце пры наведванні вэб-сайтаў.

Як мы рэагуем на сігналы "Не адсочваць" – Вэб-сайты SC Johnson выконваюць налады "Не адсочваць", уключаныя ў вашым вэб-браўзеры.

Якія законы рэгулююць працу вэб-сайтаў SC Johnson і міжнародную перадачу асабістай інфармацыі

Нашы вэб-сайты рэгулююцца і кіруюцца ў адпаведнасці з заканадаўствам Злучаных Штатаў Амерыкі, пры гэтым яны былі распрацаваны такім чынам, каб адпавядаць законам краін, у якіх мы ажыццяўляем сваю дзейнасць.

Паколькі мы з’яўляемся міжнароднай кампаніяй, камп'ютарныя серверы, якія падтрымліваюць нашы вэб-сайты і апрацоўваюць вашу асабістую інфармацыю, могуць быць размешчаны за межамі краіны, з якой вы атрымалі доступ да нашых вэб-сайтаў і дзе была сабрана ваша інфармацыя. Такім чынам, ваша асабістая інфармацыя можа быць апрацавана, захавана і (або) перададзена за мяжу ў іншую краіну, якая не мае тых жа законаў аб канфідэнцыяльнасці, якія дзейнічаюць у вашай краіне пражывання. Калі гэта так, мы будзем апрацоўваць вашу асабістую інфармацыю ў адпаведнасці з гэтым Паведамленнем аб канфідэнцыяльнасці.

Выкарыстоўваючы нашы вэб-сайты або паведамляючы нам інфармацыю, вы: (а) пагаджаецеся з тым, што нашы вэб-сайты рэгулююцца ў адпаведнасці з законамі Злучаных Штатаў Амерыкі, (б) згаджаецеся на збор, апрацоўку, захаванне і перадачу такой інфармацыі ў Злучаныя Штаты Амерыкі і (або) іншыя краіны.

Звярніце ўвагу на тое, што заканадаўства некаторых краін і штатаў можа патрабаваць, каб мы ўказалі пэўную інфармацыю ў гэтым Паведамленні аб канфідэнцыяльнасці, таму што яна адносіцца да такіх краін або штатаў. Націсніце ніжэй, каб прачытаць інфармацыю, якая адносіцца да гэтых юрысдыкцый. Такая інфармацыя ў пэўных краінах з’яўляецца часткай гэтага Паведамлення аб канфідэнцыяльнасці і прымяняецца да інфармацыі, сабранай кампаніяй SC Johnson, толькі тады і ў той ступені, у якой заканадаўства адпаведнай юрысдыкцыі патрабуе такога прымянення.

Аўстралія

Аргенціна

Канада

Еўрапейскі саюз, Еўрапейская эканамічная прастора і Швейцарыя

Мексіка

Паўднёвая Карэя

Вялікабрытанія

Злучаныя Штаты Амерыкі

Каліфорнія

Невада

Як мы праінфармуем вас аб зменах у гэтым Паведамленні аб канфідэнцыяльнасці

Калі ласка, звярніце ўвагу, што мы пакідаем за сабой права ўносіць змены ў гэта Паведамленне аб канфідэнцыяльнасці ў любы час. У той меры, у якой мы ўносім істотныя змены, мы будзем імкнуцца падаць вам належнае паведамленне аб зменах. Змены ўступаюць у сілу адразу пасля размяшчэння перагледжанага Паведамлення аб канфідэнцыяльнасці на нашым адпаведным вэб-сайце. Калі ласка, перыядычна правярайце гэта Паведамленне.

Як вы можаце звязацца з намі адносна гэтага Паведамлення аб канфідэнцыяльнасці або вашай асабістай інфармацыі

Калі ў вас узніклі якія-небудзь пытанні або сумненні з нагоды дадзенага Паведамлення аб канфідэнцыяльнасці або вашай асабістай інфармацыі, паведаміце пра гэта, звязаўшыся з намі па названых ніжэй адрасах электроннай пошты і паштовых адрасах, і ваш запыт будзе апрацаваны нашым цэнтрам абслугоўвання кліентаў у Злучаных Штатах Амерыкі:

Па электроннай пошце: PrivacyInquiries@scj.com

Па пошце: c/o S.C. Johnson & Son, Inc. – Privacy Inquiries
1525 Howe Street MS048
Racine, WI 53403
USA (ЗША)

Па тэлефоне або праз вэб-форму: Націсніце тут , каб наведаць нашу старонку “Звязацца з намі” і даведацца, ці можна звязацца з намі па тэлефоне або праз вэб-форму ў вашым рэгіёне.

Звярніце ўвагу, што дзеючае заканадаўства некаторых краін можа даваць вам правы, у тым ліку права, калі гэта прымяніма ў вашай юрысдыкцыі, прасіць нас:

  • паведаміць вам інфармацыю пра катэгорыі і канкрэтныя часткі асабістай інфармацыі, якую мы сабралі пра вас, пра наша выкарыстанне і апрацоўку такой асабістай інфармацыі, у тым ліку мэту такога выкарыстання і апрацоўкі, інфармацыю пра крыніцу, з якой мы атрымалі вашу асабістую інфармацыю, пра тое, як мы выкарыстоўваем і апрацоўваем яе, і катэгорыі іншых бакоў, з якімі мы дзелімся або якім раскрываем вашу асабістую інфармацыю; а таксама атрымаць копію асабістай інфармацыі, якую мы маем пра вас;
  • выправіць або абнавіць вашу асабістую інфармацыю;
  • не звязвацца з вамі ў будучыні;
  • выдаліць вашу асабістую інфармацыю;
  • спыніць выкарыстанне і апрацоўку вашай асабістай інфармацыі, у тым ліку яе абагульванне і раскрыццё;
  • паведаміць пра любыя змяненні або патрабаванні пра выдаленне іншай асобе, з якой мы падзяліліся вашай асабістай інфармацыяй або якой раскрылі яе.

Не ўсе такія правы могуць прымяняцца ў вашай юрысдыкцыі; кампанія SC Johnson будзе выконваць патрабаванні дзеючага заканадаўства. Прачытайце ніжэйпрыведзены раздзел “Канкрэтная інфармацыя для пэўнай краіны і штата”.

Перш чым адказаць на запыт, нам можа спатрэбіцца дадатковая інфармацыя, каб пераканацца, што запыт паходзіць ад асобы, да якой адносіцца асабістая інфармацыя, альбо ад яе паўнамоцнага прадстаўніка. Мы будзем імкнуцца звесці да мінімуму інфармацыю, якую мы збіраем з мэтай праверкі і аўтарызацыі такой асобы, але неабходны ўзровень праверкі будзе залежаць ад розных фактараў, у тым ліку ад тыпу запыту і канфідэнцыяльнасці асабістай інфармацыі. У некаторых выпадках для праверкі асобы нам можа спатрэбіцца запытаць пасведчанне, выдадзенае дзяржавай. Любая асабістая інфармацыя, якую мы збіраем у сувязі з такой праверкай, будзе выкарыстоўвацца толькі ў мэтах адказу на запыт.

Майце на ўвазе, што ў адпаведнасці з нашымі стандартнымі правіламі справаводства па нашым меркаванні мы можам перыядычна выдаляць запісы, якія змяшчаюць асабістую інфармацыю.

Канкрэтная інфармацыя для пэўнай краіны і штата

Наступная інфармацыя па канкрэтных краінах з’яўляецца часткай гэтага Паведамлення аб канфідэнцыяльнасці і прымяняецца да інфармацыі, сабранай кампаніяй SC Johnson, толькі ў той ступені, у якой заканадаўства адпаведнай юрысдыкцыі патрабуе такога прымянення.